Тел.: 8 (0154) 56-14-35 e-mail: pr_neman@mail.ru
  • twitter
  • google
  • facebook
  • vkontakte
  • ok
  • instagram

Визит



визит помощника епископа Гродненской епархии Юзефа Станевского на стеклозавод Неман

Шклозавод "Нёман" адно з самых наведвальных прадпрыемств у Лідскім раёне. Сюды вязуць афіцыйныя дэлегацыі, школьнікаў, турыстычныя групы: не залежна ад прафесіі, узросту і нават нацыянальнасці, усім аднолькава цікава ўбачыць сваімі вачыма працэс вытворчасці шкла. І няма людзей, якіх бы гэта не ўразіла і якія не захацелі б прыехаць на звод зноў.

Вяртанне праз 34 гады… Менавіта так паэтычна хочацца расказаць пра візіт на шклозавод “Неман” дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Справа ў тым, што святар ужо быў з экскурсіяй на прадпрыемстве, але школьнікам, у далёкім 1983 годзе. Таму сённяшняе наведванне ўскалыхнула прыемные ўспаміны, а таксама спарадзіла нямала пытанняў.

– За абменам вопытам да нас прыязджаюць калегі з іншых краін, – тлумачыў дырэктар ААТ "Шклозавод "Нёман" Ігар Бацян. – Убачанае іх ўражвае. Да прыкладу, чэхі былі моцна здзіўлены, што ў нас захавалася ручная праца – у Еўропе на падобных прадпрыемствах яе практычна не засталося, усе лініі даўно механізаваныя. У нас жа на заводзе з 1570 супрацоўнікаў, якія занятыя менавіта на вытворчасці шкла, прыкладна 700 чалавек – выдувальшчыкі. Ганарымся мы і сваімі працоўнымі дынастыямі, якіх налічваецца каля 100.

Пацвердзіў Ігар Міхайлавіч і той факт, што печы на прадпрыемстве сапраўды працуюць кругласутачна: калі іх спыніць, то разагрэць потым вельмі складана. Але "прафілактыка" у абсталявання ўсё ж ёсць: раз у тры гады печы спыняюць для дыягностыкі і рамонту, але ў гэты час брыгады адначасова адпраўляюць у адпачынак на некалькі тыдняў.

– Я не раз па дарозе ў Наваградак праязджаў праз Бярозаўку міма прадпрыемства, жаданне зазірнуць сюды не пакідала, – у інтэрв’ю з журналістам “Лідскай газеты” адзначыў дапаможны біскуп гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. – Рады, што нарэшце ў мяне гэта атрымалася, і я магу ўжо дарослым позіркам паглядзець, у якіх умовах працуюць людзі, як лічы з нічога – пяску, робяць цуд, прыгажосць, якой мы, не задумваючыся, карыстаемся штодзённа. Трэбы памятаць і пра тое, што веруючы чалавек – гэта не толькі той, хто моліцца ў касцеле, але і той, хто сумленна выконвае сваю штодзённую працу. А кожная праца, выкананая з любоўю, з’яўляецца Божым дарам, малітвай.

Візіт на шклозавод “Нёман” дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі хоць і насіў азнаямленчы характар, не пазбаўлены ён быў і партнёрскага падтэксту. Наперадзе – летнія канікулы, падчас якіх касцёлы традыцыйна арганізоўваюць для дзяцей-вернікаў лагеры адпачынку. І экскурсія на прадпрыемства ў Бярозаўку можа быць выдатным баўленнем часу, якое гарантавана дасць яркія ўражанні і новыя веды. Тым больш, як адзначыў дырэктар шклозавода Ігар Бацян, такі вопыт супрацоўніцтва для іх даўно не новы. Паназіраць за працэсам стварэння шкла перыядычна прыяджаюць вернікі як з каталіцкіх, так і праваслаўных храмаў раёна. Парафіям двух канфесій прадпрыемства аказвае і немалую дабрачынную дапамогу.

визит помощника епископа Гродненской епархии Юзефа Станевского на стеклозавод Неман

визит помощника епископа Гродненской епархии Юзефа Станевского на стеклозавод Неман

визит помощника епископа Гродненской епархии Юзефа Станевского на стеклозавод Неман

Автор: Вікторыя РУСІЛЕВІЧ.


Возврат к списку


Подписаться на новости